Навіны

Масавыя затрыманні працягваюцца: у Ваўкавыску і Навагрудку

Сілавікі правялі затрыманні ў Ваўкавыску і, паводле некаторых звестак, у Навагрудку. Пад прыцэлам зноў дзяржпрадпрыемствы і дзяржструктуры.

Сярод затрыманых — работнік Ваўкавыскай ЦРБ. Яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У відэа жыхар Ваўкавыскага раёна паведаміў, што на працы яго азнаёмілі з адказнасцю за падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы.

Таксама за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пасля папярэджання на працы затрымалі супрацоўніка «Белтэлекам». Мужчына таксама ўдзельнічаў у мітынгах у 2020 годзе.

Затрыманым пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП.

Таксама затрыманні праходзяць на Навагрудскім масларобным камбінаце. Не менш як тры чалавекі затрымалі на Навагрудскім заводзе газавай апаратуры. Пра гэта паведаміў чытач Telegram-канала «Право имеют».

Таксама затрымалі некалькі супрацоўнікаў у Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Шчучыне.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025