Вольга Бондарава, ілюстрацыйнае фота. Фота: Гродзенская праўда
Гродзенская праўладная актывістка Вольга Бондарава напісала скаргу ў пракуратуру. Гэтым разам яе не задаволілі торты ў выглядзе мужчынскага пеніса, а таксама жартоўныя выявы аголеных людзей сталага веку на торце. Пра гэта жанчына напісала ў сваім Telegram-канале.
Бондараву не задаволіла прадукцыя адной з гродзенскіх кандытарак, якая пячэ торты на замову і прадае іх праз Instagram і «ВКонтакте». Жанчына выпякае самыя розныя торты: у тым ліку з жартаўлівымі выявамі аголеных людзей сталага веку, торты ў выглядзе мужчынскага палавога члена, а таксама торты з напісанымі на іх нецэнзурнымі словамі.
Больш за ўсё Бондараву абурыла наяўнасць вясёлкі і адзінарога на дзіцячым торце. Яна пераканана, што гэта — «прапаганда ЛГБТ». Гэты пункт у сваёй скарзе Бондарава вылучыла тлустым шрыфтам і пазначыла, што гэта «самае абуральнае».
Раней Бондарава звярнулася ў Магілёўскі гарвыканкам. Ёй не спадабалася, што ў Магілёве адкрылі «Музей БДСМ „Адам і Ева“». У памяшканні размяшчаўся сэкс-шоп, буцік ніжняй бялізны, фотастудыя БДСМ і музей 18+.
Пасля праверкі ўстановы Бондаравай паведамілі, што ўстанова прыпыніла сваю дзейнасць. Супраць жанчыны, якая адкрыла «Музей БДСМ», узбудзілі адміністрацыйныя справы паводле артыкулаў 13.9 (парушэнне заканадаўства аб рэкламе) і ч.1 13.11 (парушэнне заканадаўства па прадастаўленні паслуг насельніцтву).
Чытайце таксама: Бондарава прапануе забараніць валошкі
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…