Навіны

На Кірава збіраюцца адкрыць Insta-кафэ: там, дзе раней працавала AvaCava

Памяшканні на Кірава, 3, якія доўга пуставалі, знайшлі новага арандатара. У зачыненым раней кафэ AvaCava можа адкрыцца Insta-кавярня. На месца бара «Карсар» у суседнім памяшканні заехала тыпаграфія «Айспрынт».

Insta-кафэ, паводле інфармацыі Hrodna.life, будзе выканана ў яркіх танах. У ім будзе шмат ружовага колеру і фотазон — акурат для аматараў сэлфі.

Яшчэ ў верасні абодва памяшканні былі выстаўлены на арэнду ці продаж. Потым статус у аб’яве змяніўся — «на задатку». Яшчэ пазней аб’явы знялі.

Таксама вядомы лёс памяшкання на другім паверсе, якое здымала крама «Феафанія». Тое памяшканне арэндуе адна з IT-кампаній.

Чым запомніліся «Карсар» і AvaCava

Бар «Карсар» адкрыўся на Кірава, 3 вясной 2018 года. Інтэр'ер быў вытрыманы ў «пірацкай» тэматыцы. Пазней там некалькі разоў мяняліся ўладальнікі, але за ўстановай замацаваўся імідж месца, дзе можна было патрапіць у бойку. А яшчэ тамака праходзілі дзіўныя тусоўкі.

Кавярня AvaCava двойчы адчынялася на тым жа месцы — у суседнім памяшканні з «Карсарам». Там праходзілі выставы, паэтычныя вечары, канцэрты, вечарыны.

Гістарычная даведка па Кірава, 3

Кірава, 3 — будынак 1878 года, які прызналі аварыйным і адсялілі ў 2008 годзе. Яго амаль поўнасцю перабудавалі з нуля падчас рэканструкцыі ў 2016 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024