Навіны

Стала вядома, што могуць пабудаваць на Старым замку ў Гродне ў межах трэцяй чаргі рэканструкцыі

У комплексе Старога замка ў Гродне ў перспектыве з’явяцца «дамы кухараў», вуглавая вежа з яшчэ адной камяніцай, а таксама склады і вазоўня. Перспектыўныя аб’екты пералічаныя ў вытрымцы з генплана замка, якую апублікавалі на сайце дзяржзакупак.

У межах працаў па праектаванні другой чаргі замка Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама праводзіць закупку на археалагічнае даследаванне. Арганізацыя, якая пераможа, павінна будзе правесці даследаванне і скласці навуковую справаздачу з 16 па 20 кастрычніка. У другой чарзе рэканструкцыі працы тычацца самога будынка палаца — асноўнай часткі комплекса Старога замка.

Але значна цікавей іншая інфармацыя, якую можна пабачыць на вытрымцы з генплана. На ёй бачна перспектыўныя будынкі, за якія возьмуцца рэканструктары, калі скончаць другую чаргу.

З плана відаць, што трэцяя чарга ахопіць закансерваваныя пад зямлёй фрагменты Ніжняй царквы. Верагодна, для іх у плане прадугледжана падземная экспазіцыйная зала. Таксама хочуць пабудаваць:

  • «дамы кухараў» — 1 паверх,
  • вуглавая вежа — 3 паверхі,
  • камяніца пры вуглавой вежы — 3 паверхі,
  • склады і вазоўня — 2 паверхі,
  • мост — верагодна, паміж палацам з другой чаргі рэканструкцыі і комплексам з трэцяй чаргі,
  • адкрытыя галерэі.

Зараз тэрыторыя трэцяй чаргі рэканструкцыі Старога замка — самая закінутая на замкавай гары. Там знаходзяцца рэшткі сцен яшчэ замка Вітаўта XV стагоддзя. Яны не закансерваваныя і не адаптаваныя пад наведванне турыстамі.

Чытайце таксама: «Праектныя вырашэнні ўжо ўзгаднілі». Рызаліт, якога не было, усё ж прыбудуюць да Старога замка

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024