Суд Ленінскага раёна Гродна 10 кастрычніка прызнаў экстрэмісцкай інфармацыяй электронную пошту [email protected]. Гэта пошта рэгіянальнага праекта “Волковыск.BY”. Раней яго прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем.
Таксама экстрэмісцкай інфармацыяй прызналі:
- Старонку ў Instagram stachkomgrodnopromstroj.l,
- Telegram-канал “Волковыск.Бай – твои новости”,
- Telegram-чат “Волковыск.Бай – Chat”,
- Суполку “ВКонтакте” пад назвай “ВОЛКОВЫСК ONLINE”,
- Суполку ў Facebook пад назвай “Волковыск.BY”,
- Суполку ў Twitter пад назвай “volkovysk”,
- Сайт “Волковыск.BY – новости Волковыска, Гродненской области и Беларуси. Объявления, погода, актуальные курсы валют”,
- Лагатып “Волковыск.BY” – квадракруг (сквіркл), падзелены на палову па дыяганалі па прынцыпе “інь янь”, ніжняя частка якога шэрага колеру, а верхняя – сіняга колеру з выявай сілуэту галавы жывёльнага белага колеру.
Суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 9 кастрычніка прызнаў экстрэмісцкімі YouTube-канал “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ” і яго лагатып, які ўяўляе сабой фатаграфію з акцыі пратэсту, на якой адлюстраваны бел-чырвона-белыя палотнішчы з сімволікай “Пагоня”.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост


