Горад

У Гродне знялі вулічныя паказальнікі з лацінкай: засталіся пустыя слупы

Турысты, якія прыехалі ў Гродна ў выхадныя 7−8 кастрычніка, замест турыстычных паказальнікаў пабачылі пустыя слупы. Раней там былі знакі з паказаннем накірункаў, назвамі вуліц і славутасцей. Зверху інфармацыя была напісаная на беларускай мове кірыліцай, а ўнізе — лацінкай. Пра гэта расказала «Наша Ніва».

Паводле інфармацыі Hrodna.life, першыя знакі з надпісамі беларускай лацінкай пачалі здымаць у гістарычным цэнтры Гродна ў канцы верасня 2023.

Пусты слуп на вуліцы Ажэшкі, які застаўся пасля таго, як знялі турыстычныя паказальнікі з надпісамі лацінкай. Фота: сацыяльныя сеткі (узята з nashaniva.com)

«Наша Ніва» апублікавала фота пустога слупа на вуліцы Ажэшкі, раней размешчанае ў сацсетках. Паводле фотаздымкаў сервіса «Люстэркі» («Зеркала») ад «Яндекс. Карты» паказальнікі былі на месцы яшчэ 3 кастрычніка. А менш чым праз тыдзень ужо зніклі.

Пры гэтым зніклі не толькі надпісы беларускай лацінкай, такія як «vul. Lienina», але і надпісы па-англійску «Railway station» і «Lutheran church».

Лета 2023 года
2016 год

Магчыма, старыя паказальнікі заменяць варыянтамі з іншым дызайнам. Прыклад можна пабачыць у Каложскім парку, а таксама на вуліцы Ажэшкі бліжэй плошчы Леніна (на фота ніжэй). У новым варыянце дызайна бачныя мініяцюры турыстычных аб’ектаў, а надпісы зробленыя на беларускай мове і прадубляваныя на англійскай.

Як у Беларусі змагаюцца з лацінкай

У жніўні 2022 года праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава прапанавала прыбраць дубляванне назваў гарадскіх аб’ектаў лацінкай. «Разам абаронім краіну ад калабарацыяністаў!», — напісала жанчына ў сваім Telegram-канале.

Яшчэ адзін слуп на вуліцы Ажэшкі, дзе зніклі турыстычныя паказальнікі. 9 кастрычніка 2023. Фота: instagram.com/vid_grodno

У красавіку 2023 года ў Беларусі забаранілі выкарыстоўваць лаціку ў геаграфічных назвах. Тады прычынай назвалі неабходнасць умацавання гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа і недапушчэнне прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцей.

Да канца 2023 года ў Беларусі павінны знікнуць усе надпісы беларускай лацінкай.

Указальнікі ў цэнтры Гродна з надпісамі лацінкай з’явіліся ў першую хвалю бязвіза ў 2016−2019 гадах, калі Гродна наведвалі дзясяткі тысяч турыстаў, перадусім з Польшчы і Літвы. Фота: Urban Hrodna
Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024