Навіны

У Гродне зачыняецца папулярны вінны бар «Кей Бі»: распрадаюць посуд, кальяны і мэблю

Бар у дворыку на Маставой, 31 прапрацаваў тры гады — спачатку пад назвай «Чырвоным па белым», потым — «Кей Бі». Ён быў вядомы не толькі віном, але і шумнымі шматлюднымі вечарынамі, а таксама нядрэнным меню сняданкаў і абедаў. Аб закрыцці абвясцілі ў Instagram установы 8 кастрычніка. Прычыну закрыцця ўладальнікі абяцаюць раскрыць пазней.

«Так, нам вар’яцка сумна, мы жылі нашым барам і ў нас наперадзе было так шмат ідэй і мараў! Мы дзякуем усім, хто быў увесь гэты час з намі! Перажываў і падтрымліваў! Дзякуючы вам, мы таксама маглі займацца дабрачыннасцю і за час нашай працы змаглі ахвяраваць больш за 15 тысяч рублёў на дапамогу ў розныя сацыяльныя цэнтры. Спадзяемся, спонсары нашага закрыцця зараз будуць аказваць гэтую дапамогу за нас!» — пішуць у пасце ўладальнікі.

«Як толькі мы закрыем бар у іншай краіне, адразу напішам шчыра, што здарылася! Але вы можаце напісаць сваю здагадку, а мы падміргнем, калі яна акажацца слушнай», — абяцаюць уладальнікі. Яны прыгадваюць, што бар вельмі любілі тусовачныя жыхары горада, на ўваход стаялі чэргі, а госці ездзілі нават з Мінска.

Заснавальніца бара Вера Таратухіна ў асабістым акаўнце ў Instagram у сторыс паабяцала адказаць на любыя пытанні, акрамя прычыны закрыцця.

«Магу адразу сказаць, што гэта [закрыццё] не з-за стратнасці. Гэта тое, пра што нельга казаць […] Я думаю, усе здагадаліся», — расказала Вера ў сацсетцы.

Уладальнікі бара ў Instagram паабяцалі неўзабаве выставіць на продаж посуд, шкло, кальяны і крэслы.

Як з’явіўся і знік «Чырвоным па белым»

Вінны бар «Чырвоным па белым» адкрыўся ў верасні 2020 года ў дворыку на Маставой, 31. Першапачаткова адкрыццё планавалася на люты 2020, але тады планы парушыла пандэмія COVID-19. Уладальніца бара спецыяльна пераехала з Мінска, каб адкрыць установу ў Гродне. Інтэр'ер бара распрацоўвала гродзенская студыя «Месца», вядомая працай са шматлікімі іншымі папулярнымі кропкамі грамадскага харчавання.

У апошні год працы бар змяніў назву на «Кей Бі». Мясцовым уладам папярэдняя назва не падабалася. Хаця яна ніяк не была звязана з палітыкай і была зарэгістравана яшчэ ў 2019 годзе, чыноўнікі патрабавалі яго змяніць.

Адной з праблем, але не адзінай, для бара стала забарона працы летніх пляцовак на Маставой, 31 пасля 23.00. Жыхары суседніх дамоў скардзіліся на шум, які стваралі наведнікі ўстановаў. Пасля забароны ўладальнікі ўстаноў адзначалі, што плынь кліентаў моцна зменшылася.

У канцы ліпеня 2023 у Instagram бара напісалі: «Сябры, мы не гаворым бывай, мы гаворым да спаткання нашым любімым вечарынкам». Пасля гэтага з’явіўся толькі адзін пост у верасні з кароткім паведамленнем: «Ну што сябры, сумавалі?». Наступным разам публікацыя з’явілася 8 кастрычніка — і паведаміла аб закрыцці бара.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024