Спадчына

Гродзенец Сцяпан Стурэйка патрапіў у шорт-ліст прэміі Гедройця

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця выбрала з 15 намінантаў шасцярых, якія ўвайшлі ў кароткі спіс. Сярод іх — навуковец і літаратар з Гродна Сцяпан Стурэйка.

Кніга Стурэйкі «Пасажыры карабля Тэсея» стала апошняй, выдадзенай выдавецтвам «Янушкевіч» у Мінску ў 2022 годзе да таго, як выдавецтва было вымушана пераехаць у Польшчу ў адказ на хвалю рэпрэсій.

Шорт-ліст прэміі Гедройця 2023:

  • Алег Дашкевіч, «З вышыні птушынага палёту»
  • Сяргей Лескець, «Шэпт»
  • Ганна Кандрацюк, «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»
  • Сцяпан Стурэйка, «Пасажыры карабля Тэсея»
  • Іна Снарская, «Зачараваны скарб»
  • Макс Шчур, «Там, дзе нас няма»

У кнізе «Пасажыры карабля Тэсея» сярод іншых апублікаваная аповесць «Разбуральнік» («Разрушыцель») — яе абмяркоўвалі ў нядаўнім выпуску падкаста «Гаворыць Гродна» Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі.

Чытайце таксама: Сцяпан Стурэйка — пра новую кнігу, гістарычную спадчыну і немагчымасць захаваць мару

Што такое прэмія Гедройця

Прэмія Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу на беларускай мове. Заснавальнікамі прэміі выступілі Амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут ў Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024