Навіны

У Гродне залева сапсавала знакаміты мурал. Што яшчэ нарабіла стыхія?

Залева, якая адбылася ў ноч з 3 на 4 кастрычніка 2023 года, сапсавала мурал на вуліцы Карла Маркса. Пра гэта паведаміў NewGrodno.by.

Мурал на вуліцы Карла Маркса, які пашкодзіла непагадзь. Крыніца: newgrodno.by

Адкрыццё мурала адбылося ў верасні 2023 года і было прымеркавана да дня горада. Пасля залевы частка фасада «спаўзла» на зямлю. Верагодна, што працы можна вярнуць першапачатковы выгляд.

Чытайце таксама: Прапагандысты накінуліся на новы мурал у Гродне: няма «савецкага воіна-вызваліцеля»

Што яшчэ нарабіла непагадзь у Гродне

Шторм, які адбыўся ў Гродне, пашкодзіў не толькі мурал. У мікрараёне Фолюш вецер паваліў дрэва. Яно ўпала наўпрост на сцяну жылога двухпавярховага дома. Ніхто не пацярпеў, а вокны засталіся цэлыя.

Паваленае дрэва на Фолюшы. Крыніца: newgrodno.by

Яшчэ дзень у Гродне будзе такое надвор’е

Паводле Белгідраметцэнтра, 4 кастрычніка раніцай і днём на большай частцы Гродзенскай вобласці адбудзецца ўзмацненне ветра. Яго парывы будуць да 15−20 м.с. Па Гродне парывы ветра могуць дасягаць 15−18 м.с.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025