Залева, якая адбылася ў ноч з 3 на 4 кастрычніка 2023 года, сапсавала мурал на вуліцы Карла Маркса. Пра гэта паведаміў NewGrodno.by.
Адкрыццё мурала адбылося ў верасні 2023 года і было прымеркавана да дня горада. Пасля залевы частка фасада «спаўзла» на зямлю. Верагодна, што працы можна вярнуць першапачатковы выгляд.
Чытайце таксама: Прапагандысты накінуліся на новы мурал у Гродне: няма «савецкага воіна-вызваліцеля»
Што яшчэ нарабіла непагадзь у Гродне
Шторм, які адбыўся ў Гродне, пашкодзіў не толькі мурал. У мікрараёне Фолюш вецер паваліў дрэва. Яно ўпала наўпрост на сцяну жылога двухпавярховага дома. Ніхто не пацярпеў, а вокны засталіся цэлыя.
Яшчэ дзень у Гродне будзе такое надвор’е
Паводле Белгідраметцэнтра, 4 кастрычніка раніцай і днём на большай частцы Гродзенскай вобласці адбудзецца ўзмацненне ветра. Яго парывы будуць да 15−20 м.с. Па Гродне парывы ветра могуць дасягаць 15−18 м.с.