У Беларусі змяніліся правілы падачы дакументаў на польскую шэнгенскую візу. З 2 кастрычніка 2023 года візавыя цэнтры прымаюць дакументы толькі па месцы рэгістрацыі чалавека. Інфармацыю апублікавалі на сайце візавых цэнтраў VFS Global.
У візавыя цэнтры Мінска, Магілёва і Гомеля могут звярнуцца тыя, хто прапісаны ў Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай ці Віцебскай абласцях. У візавыя цэнтры Брэста, Пінска і Баранавічаў - тыя, хто прапісаны ў Брэсцкай вобласці.
Гродзенская вобласць — выключэнне
У візавыя цэнтры Гродзенскай вобласці, якія знаходзяцца ў Гродне і Лідзе, будуць прымаць людзей незалежна ад месца прапіскі.
Уладальнікі біяметрычных пашпаратоў пры падачы дакументаў у візавыя цэнтры Мінскай і Брэсцкай абласцей дадаткова мусяць прадаставіць дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы жыхарства ў адпаведнай вобласці.
Польшча скасуе дамовы з візавымі цэнтрамі - але не ў Беларусі
У верасні 2023 года Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што скасуе дамову з візавымі цэнтрамі. Планавалася, што кантракты разарвуць з усімі аўтосорсінгавымі кампаніямі, якія працавалі з візавымі анкетамі з 2011 года. Прычына — карупцыйны візавы скандал у Польшчы.
У Беларусі, Украіне і Турцыі разрываць кантракты не будуць. Палякі лічаць, што ў гэтых краінах попыт на візы настолькі вялікі, што адмовіцца ад паслуг VFS Global яны не могуць. Паводле выдання Rzeczpospolita, Міністэрства замежных спраў Польшчы пакуль наогул не скасавала ніводнага кантракта з візавымі цэнтрамі.