У Лідзе затрымалі мясцовага жыхара і майстра прыватнага прадпрыемства. Да яго прыйшлі пасля таго, як ён папярэдзіў падначаленага аб магчымым затрыманні. Сілавікі адсправаздачыліся аб затрыманні 23 верасня.
Затрыманы працуе на прыватным прадпрыемстве майстрам. Напярэдадні ён паведаміў падначаленаму, што на працы яго могуць затрымаць. Сілавікі сапраўды прыйшлі на працу яго затрымліваць, але мужчыны там не было. Па словах сілавікоў, ён спрабаваў схавацца.
Адкуль майстар ведаў, што падначаленага плануюць затрымаць, не раскрылі. Днём раней жыхара Ліды сапраўды затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і пагрозы міліцыі і абразы Аляксандра Лукашэнкі і суддзі ў Telegram.
У выніку ў майстра праверылі тэлефон. Там знайшлі экстрэмісцкую інфармацыю і заклікі да гвалту над сілавікамі. Акрамя гэтага, аказалася, што сілавікі раней ужо затрымалі яго сына — студэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Чытайце таксама: «У Гродне — больш мяккія метады». Чаму ў рэгіёне паказальна затрымліваюць дырэктараў і начальнікаў