Гродзенская кавярня Cofishka пераехала на новы адрас. Зараз яна размяшчаецца ў падвале на вуліцы Савецкай, 14 – у памяшканні былой “Альфа-аптэкі”.

Дзе раней была Cofishka
Кавярню Cofishka адкрылі ў верасні 2022 года на Ажэшкі, 35А. На тым месцы раней працавала кавярня Coffee Sound. У траўні 2023 ў Cofishka адкрылі новую залу.
Па новым адрасе на Савецкай кавярня працуе:
- панядзелак – чацвер, нядзеля: з 9:00 да 22:00
- пятніца – субота: з 9:00 да 23:00

Выпіць кавы ў сутарэннях XIX стагоддзя
Зараз кавярня размяшчаецца ў сутарэннях будынка на Савецкай, 14. У XVI стагодззі на гэтым месцы пабудавалі касцёл і шпіталь Святога Духа на фундуш каралевы Боны Сфорцы. Пазней у будынку размяшчаліся гатэль “Славянскі”, гатэль “Гандлёвы”, нямецкі вайсковы пансіянат “Стары сябра”, а таксама выканкам Ленінскага раёна Гродна.
Будынак неаднаразова перабудоўвалі. Паводле гродзенскага гісторыка Мечыслава Супрона, падвалу, у якім размясцілася кавярня, больш за 100 гадоў. Больш за 15 гадоў там размяшчалася аптэка.
Чытайце таксама: Кавафестываль Pro Coffee пройдзе ў Гродне восенню: удзельнічае 10 папулярных кавярняў


