Навіны

Падацца на польскую візу можа быць яшчэ складаней. МЗС Польшчы скасаваў дамовы з візавымі пасярэднікамі

Міністэрства замежных спраў Польшчы скасуе дамову з візавымі цэнтрамі. Такую заяву апублікавала прэс-служба МЗС як адказ на карупцыйны скандал, які выбухнуў у Польшчы.

Польская віза. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: iStock

Кантракты разарвуць з усімі аўтосорсінгавымі кампаніямі, якім паручылі працаваць з візавымі анкетамі з 2011 года. Гаворка перадусім пра буйную карпарацыю з індыйскімі каранямі VFS Global. Яе візавыя цэнтры ў Беларусі - зараз амаль адзіная магчымасць атрымаць польскую візу ды іншыя шэнгенскія візы. Падацца наўпрост у консульства ўсё яшчэ магчыма, але складана.

Ці будзе спыненне супрацоўніцтва датычыць таксама Беларусі - пакуль незразумела. У заяве польскага МЗС выразна гаворыцца толькі пра тое, што дамова будзе скасавана з пасярэднікамі, якія пачалі прымаць візавыя анкеты ў выніку закрыцця ў 2011 годзе часткі польскіх консульскіх прадстаўніцтваў. Гэта не тычыцца консульстваў у Беларусі.

На сайце візавага цэнтра VFS Global у Беларусі не з’яўлялася ніякіх аб’яваў пра спыненне яго працы.

Што за карупцыйная справа

У Польшчы адбываецца праверка консульскіх установаў і амбасад з-за вялікай колькасці выданых замежнікам віз. У полькіх СМІ пішуць пра нібыта карупцыйныя схемы ў МЗС. Яны сцвярджаюць, што спрошчаная візавая сістэма паспрыяла карупцыі і дазваляла абмінаць чаргу з дапамогай фірмаў-пасярэднікаў, якія дапамагалі з выдачай польскіх візаў.

Паводле Gazeta Wyborcza, справа звязаная з дзейнасцю карпарацыі VFS Global — пасярэдніка ў атрыманні візаў. Маўляў, падаць заяву на візу ў абыход гэтай кампаніі практычна немагчыма, бо карпарацыя стварыла манаполію на паслугі па падачы дакументаў на візу. Акрамя гэтага, супрацоўнікі VFS нібыта самі падыходзілі да людзей, якія не змаглі падаць заяву на візу і прапаноўвалі свае паслугі па падачы дакументаў на візу за € 500−800.

З-за скандалу ўжо страціў пасаду намеснік міністра замежных спраў і яшчэ адзін высокі чыноўнік міністэрства.

VFS Global — індыйская карпарацыя, якая працуе ў 70 краінах, у тым ліку і ў Беларусі.

Чытайце таксама: У візавым цэнтры ў Гродне спынілі прымаць дакументы па жывой чарзе. У чарзе стаяла па 100 чалавек штодня

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025