У Беларусі да канца 2023 года прыбяруць з указальнікаў і знакаў напісаныя лацінскімі літарамі назвы вуліц і мясцовасцей. Такое паручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергіенка.

Чыноўнікі плануюць выключыць практыку прымянення лацініцы ў назвах вуліц і тапаграфічных аб’ектаў. Выкарыстоўваць плануюць толькі дзяржаўныя мовы ў кірылічным запісе – беларускую і рускую.
“Гэтае пытанне падымалі шматлікія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцей і культурных традыцый”, – сказаў Сергіенка.
Як у Беларусі змагаюцца з лацінкай
У жніўні 2022 года праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава прапанавала прыбраць дубляванне назваў гарадскіх аб’ектаў лацінкай. “Разам абаронім краіну ад калабарацыяністаў!”, – напісала жанчына ў сваім Telegram-канале.
У красавіку 2023 года ў Беларусі забаранілі выкарыстоўваць лаціку ў геаграфічных назвах. Тады прычынай назвалі неабходнасць умацавання гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа і недапушчэнне прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцей.
Чытайце таксама: Бондарава прапануе забараніць валошкі


