У Гродне затрымалі ўдзельніка аргкамітэта партыі Віктара Бабарыкі «Разам», які прайшоў рэгістрацыю ў плане «Перамога». Адпаведнае відэа з’явілася ў праўладных каналах 14 верасня.
На камеру хлопец сказаў, што збіраўся выконваць нязначныя дзеянні, якія яму дадуць у плане. Таксама ён паведаміў, што ўдзельнічаў у семінарах на тэму права і эканомікі.

У канцы жніўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі супрацоўніка Wildberries і сябра аргкамітэта партыі Дзяніса Швыркіна. Ён выйшаў са штрафам.
Пра жаданне стварыць партыю ці грамадскі рух паведамілі прадстаўнікі Віктара Бабарыкі ўжо пасля яго затрымання. Туды планавалі ўступіць 4400 чалавек. Першую ж сустрэчу з аргкамітэтам партыі ў Маладзечне сарвалі сілавікі.
Чытайце таксама: