Міцкевіча, 7 вясной 2023 года. Крыніца: канал Urban Hrodna
Рамонт «Дома з цмокамі» (народная назва дома па Міцкевіча, 7) ідзе актыўна. Летась там змянілі дах, зараз дайшла чарга да драўлянай ашалёўкі. Да продажу ў 2020 годзе драўляныя дамы № 7 і № 9 — адны з сімвалаў раёна Новы Свет — хацелі знесці. Пасля пад ціскам грамадства іх усё ж вырашылі захаваць. Але да рэканструкцыі ёсць пытанні.
Няцотны бок вуліцы Міцкевіча паводле праекта зон аховы гістарычнага цэнтра Гродна уваходзіць у «ахоўную зону», а дамы № 7 і № 9 аднесены да «шараговай забудовы». Рэгламентамі ахоўнай зоны забаронена «неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці».
Канал «Спадчына» разабраў, што канкрэтна не так з цяперашняй рэканструкцыяй:
Дамы № 9 (1907 г. п.) і № 7 (пач. ХХ ст.) прадалі па адным ў 2020 г. Ва ўмовах продажу была забарона на знішчэнне, прычыненне шкоды будынкам, пагаршэнне іх тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаваную змена параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцяў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасадаў.
Усяго годам раней два дамы на Міцкевіча, якія стаялі пустымі, спрабавалі прадаць з умовай зносу. Гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Гэтыя дамы — прыклады гарадской архітэктуры мяжы 19−20 стагоддзяў, і такіх пабудоў у Гродне амаль не засталося.
Абодва дамы выкупіла кампанія «Формула вады». Прадстаўнік кампаніі Дзмітрый Жук у 2021 годзе казаў, што «пастаўлена задача захаваць гістарычнае аблічча». На першым паверсе дома па Міцкевіча, 9 планавалі краму фермерскіх прадуктаў і кавярню ў стылі 1990-х. На 2-м паверсе — 5 апартамераў. Інвестары вывучалі гісторыю дома. Вядомы ўнук яго былых гаспадароў - Данат Кур’яновіч. У пачатку XX ст. побач з домам збудавалі стайню з прыбудовай.
У 2021 г. пісалі, што інтэр'еры дома добра захаваліся.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…