Вэйп. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com
У гандлёвым цэнтры ABC на вуліцы Найдуса 10-гадовы хлопчык скраў з закрытай кропкі продажу электронных цыгарэт чатыры вэйпы. Іх агульная цана — 300 рублёў, паведаміў Telegram-канал «Обратная сторона».
Хлопчык дзейнічаў не адзін. Разам з ім быў яшчэ адзін хлопец, які стаяў на варце. На ўсё ім хапіла некалькіх дзясяткаў секунд: малы зняў частку прылаўка, залез на яго і ўзяў з вітрыны вэйпы. У той вечар маці хлопца была на працы.
«Праблемнага хлопца выхоўвае адна маці. Ён часта прадастаўлены сам сябе. Раней ён ужо скраў восем веласіпедаў», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.
Хлопчыка размясцілі ў сацыяльнай установе. Абставіны ў яго сям'і будзе вывучаць камісія па справах непаўнагадовых. «Маці панясе адказнасць за дзеянні сына не толькі ў адміністрацыйным аспекце, але і ў матэрыяльным плане за скрадзены тавар і пашкоджаную вітрыну», — сказаў Васілеўскі.
Чытайце таксама: Не прададуць у краме — купяць праз Telegram. Як школьнікі ў Гродне набываюць электронныя цыгарэты
На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…