Папугайня ў Гродне. Крыніца: grodno.popugainya.by
Убачыць больш за 200 папугаяў, пакарміць іх і набыць сабе птушку можна ў «Папугайні», якая адкрылася ў гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti.
«Папугайня» размяшчаецца на другім паверсе, побач з крамай «Калінка» і кафэ Hotfix. Там жывуць больш за 200 папугаяў, якіх складана сустрэць у звычайнай заакраме альбо ў заапарку. Сетка «Папугайня» працуе ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
«Мы стварылі атмасферу, дзе ім будзе ўтульна і камфортна, і дзе кожны жадаючы зможа прыйсці і пазнаёміцца з нашымі маленькімі сябрамі», — напісалі на сайце «Папугайні».
У «Папугайні» жывуць ары, каралевыя (індыйскі кольчаты) папугаі, разэллы, какарыкі, амазоны, карэлы, неразлучнікі і іншыя птушкі.
Можна набыць любога папугая, а таксама падабраць для яго неабходныя рэчы: клетку, корм і вітаміны. Самая танная птушка — самка хвалістага папугая — 59 рублёў, самец каштуе даражэй — 79 рублёў. Самы дарагі папугай — разэла чырвоная — 300 рублёў. Клеткі для папугаяў прадаюць ад 100 да 310 рублёў.
Цэны за ўваход у папугайню:
Бясплатна «Папугайню» могуць наведаць імяніннікі ў свае народзіны (пры наяўнасці пашпарта), а таксама інваліды і ветэраны Вялікай айчыннай вайны. Шматдзетныя сем'і, пры наяўнасці дакумента і ўсёй сям'і, могу атрымаць зніжку ў 20%.
Дадаткова можна набыць корм, якім можна карміць папугаяў. Ён каштуе тры рублі.
У 2019 годзе ў Гродне адкрылі кантактны заапарк — «Папугайня». Там жыло 100 папугаяў. Яна размяшчалася ў гандлёвым цэнтры «Фолюш» на вуліцы Соламавай.
Чытайце таксама: 100 экзотических птиц в одном месте: в Гродно открывается «Попугайня»
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…