Аляксандар Мілінкевіч. Фота: "Свабода"
Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Аб гэтым Ціханоўская расказала ў Telegram-канале.
Ён будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай. Адна з галоўных мэтаў - «узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў еўрапейскую, часткай якой яна заўсёды з’яўлялася».
Аляксандр Мілінкевіч — гродзенец, экс-кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі на выбарах 2006 году. Быў выкладчыкам ГрДУ, краязнаўцам, намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама ў 90-я. Потым сышоў у апазіцыю. Кіраваў гродзенскім грамадскім аб’яднаннем «Ратуша». Стварыў «Рух «За Свабоду». У 2019 годзе зарэгістраваў у Варшаве фонд «Вольны беларускі ўніверсітэт».
Чытайце таксама: «Самае галоўнае — тое, што робіцца ў галовах людзей». 9 цытатаў з развагаў Аляксандра Мілінкевіча пра вайну, палітыку і адукацыю
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…