У Telegram-чаце «Падпрацоўка ў Гродна, праца, вакансіі» з’явілася незвычайная аб’ява з прапановай працы. Выявілася, так вярбуюць людзей для адпраўкі ў Афрыку. Кампанія звязана з даўнім паплечнікам Лукашэнкі і трэнавалася ў ПВК Вагнера.
Праз чат набіраюць кандыдатаў у прыватную ахоўную кампанію. Крытэрыі: узрост ад 21−40, рост ад 170 см, спартыўны целасклад, адсутнасць судзімасцяў. Людзям з вышэйшай адукацыяй пасля перападрыхтоўкі абяцаюць кіруючыя пасады. Кампанія прапануе «стабільную зарплату ад 3500, страхоўку, камандзіроўкі за мяжу». Для сувязі трэба пісаць у асабістыя паведамленні.
Гатоўнасць да ўдзелу ў баявых дзеяннях
З чалавекам, які размясціў аб’яву, звязаўся журналіст «Зеркала». У часе гутаркі высветлілася, што да кандыдатаў сур’ёзныя патрабаванні, «бо праца са зброяй». Пры гэтым праца чакае на тэрыторыі Афрыкі і Блізкага Усходу. Назву кампаніі журналісту так і не сказалі, заявіўшы: «У інтэрнэце вы пра нас інфармацыю не знойдзеце».
На загадкавую вакансію прымаюць з беларускім грамадзянствам, але «забаронена» працаваць з украінскім, грузінскім і краін ЕС. Суразмоўца паабяцаў кантракт мінімум год і працу за мяжой. Ёсць нюанс: трэба быць гатовым да ўдзелу ў баявых дзеяннях. Нібыта гэта крайні выпадак, «але ў Афрыцы такое можа быць». Таксама прыйдзецца пераносіць фізічныя нагрузкі. Графік працы нармаваны, але будуць і начныя змены.
Суразмоўца папрасіў даслаць яму падрабязную інфармацыю-прозвішча, імя, узрост, вага, рост, нумар тэлефона, расказаць пра апошняе месца працы, стан здароўя і гатоўнасць працяглы час працаваць у афрыканскіх краінах. Праз некалькі дзён журналісту адказалі, што ён не падыходзіць для працы ў гэтай кампаніі.
Высветлілася, што кантракт прапануюць заключыць з прыватным ахоўным прадпрыемствам «ГардСервис». У адной з краін Цэнтральнай Афрыкі трэба будзе ахоўваць аб’екты і навучаць мясцовых вайскоўцаў, распавёў чалавек, якому ўдалося прайсці адбор. Яму сказалі, што група практычна ўкамплектаваная.
Што за кампанія?
Афіцыйнага сайта ў кампаніі «ГардСэрвіс» няма. У адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб для яе пазначаны пяць нумароў. Па трох з іх не адказалі, а ў двух іншых выпадках адмаўлялі, што тэлефоны звязаныя з ахоўнай кампаніяй. Аб наборы супрацоўнікаў таксама нічога не ведалі.
У 2020 годзе паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі супрацоўнікі гэтай кампаніі атрымалі права прымяняць агнястрэльную зброю. У іншых фірмаў у гэтай сферы дзейнасці такога дазволу няма. У снежні 2021 года стала вядома, што «ГардСэрвіс» патрапіў пад санкцыі Еўразвяза, ЗША, Вялікабрытаніі і Канады.
В июле 2022 года Белорусский расследовательский центр пісаў, што «ГардСэрвіс» зьвязаны з былым кіраўніком справаў Лукашэнкі Віктарам Шэйманам. У жніўні таго ж года, паводле інфармацыі «Зеркала», супрацоўнікаў «ГардСэрвісу» трэніравалі найміты з ЧВК Вагнера. У канцы жніўня стала вядома, што ПВК Вагнера прапануе сваім наймітам шукаць іншую працу праз канкурэнцыю з Міністэрствам абароны Расіі ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
Чытайце таксама: Белорусы больше не смогут поменять паспорт за границей (обновлено)