Навіны

Мільянер Валянцін Байко судзіцца з «Бярэзінскім мясакамбінатам». Ёсць цікавыя дэталі

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 6 верасня пачалі разглядаць справу аб прызнанні здзелак несапраўднымі. Пазоўнік — гродзенец, адзін з самых багатых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі Валянцін Байко. Адказчыкі - «Бярэзінскі мясакамбінат» і Віктар Кеда.

У Гродне зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам Віктар Іванавіч Кеда — пад маркай cityavto ён займае продажам і купляй, выкупам, абменам аўтамабіляў. Магчыма, менавіта з гэтым чалавекам судзіцца Байко, але дэталі невядомыя. Цікавей выглядае яго суд з мясакамбінатам.

Прапрацаваў 8 гадоў, пастаўляў мяса ў калоніі і вайсковыя часткі

Прыватнае ТАА «Бярэзінскі мясакамбінат» зарэгістравалі ў 2014 годзе. Юрыдычны адрас — памяшканне ў мінскай прамзоне, якое здаецца пад офісы. Прадпрыемства знаходзіцца ў ліквідацыі са жніўня 2022 года — тады яго прызналі банкрутам. Маёмасці, якую можна прадаць, няшмат: некалькі грузавікоў-рэфрыжаратараў.

Пазыкаў на красавік 2022 года ў мясакамбіната было на 1,28 млн рублёў. Вядома, што акрамя вытворчасці прадуктаў харчавання, у кампаніі таксама быў гандлёвы бізнес — некалькі крам у Мінску. Яго ліквідавалі ў 2021 годзе, ён таксама быў даўжніком у шэрагу пастаўшчыкоў. Пратэрмінаваная запазычанасць па страхавых узносах цягнулася за мясакамбінатам з 2020 года.

Прадпрыемства пастаўляла мяса ў войскавыя часткі МУС і памежкамітэта, у калоніі, лякарні і каледжы, а таксама міністэрству абароны. Але, відаць, для эфектыўнай працы дзяржзаказаў не хапала: з 2016 па 2022 год мясакамбінат рэгулярна выступаў даўжніком у судах.

Сувязі не толькі ў бізнесе?

Згодна з адкрытай базай дадзеных публічных службовых асоб Расіі і Беларусі, Валянцін Байко мае не толькі дзелавыя, але і асабістыя адносіны з кіраўніцтвам мясакамбіната. Дырэктар ТАА «Бярэзінскі мясакамбінат» Уладзімір Віктаравіч Вярбіцкі - зяць Валянціна Байко. Аўтары rupep.org зрабілі аб гэтым выснову на аснове аналізу ўцечак дзяржаўных баз дадзеных.

Сапраўды, у 2019 годзе Ганна Байко — дачка Валянціна Байко — выйшла замуж і змяніла прозвішча на Вярбіцкая. Калі Уладзімір Вярбіцкі стаў дырэктарам мясакамбіната і ці працаваў ён там на момант пачатку ліквідацыі - Hrodna.life невядома.

Дарэчы, раней «Бярэзінскі мясакамбінат» судзіўся таксама з Віктарам Іванавічам Кедам. Магчыма, гэты той самы, што фігуруе і ў сённяшняй справе.

Чытайце таксама: Conte судзіцца з расійскімі іпэшнікамі. У чым прычына?

Якое дачыненне Валянцін Байко мае да мяса?

Валянцін Байко — вегетарыянец. Але да вытворчасці прадуктаў харчавання мае непасрэднае дачыненне. Ён арганізаваў у Гродзенскай вобласці арганічную ферму, выкупіў частку акцый ваўкавыскага «Беллакт», а таксама атрымаў кантроль над шчучынскім «Праймілк», «Тураўскім малочным камбінатам» і над дзевяццю дзяржаўнымі фермамі, якія раней знаходзіліся ў плачэўным стане.

Самы вядомы бізнэс Байко — вытворчасць калгот, шкарпэтак і адзення «Контэ СПА» (а таксама Брэсцкі панчошны камбінат). Акрамя гэтага, ён звязаны з нерухомасцю і будаўнічым бізнесам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025