У судзе Лідскага раёна разглядаюць справу аб хабары. Паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК «Атрыманне хабару» судзяць Некраш Аліну Міхайлаўну. Верагодна, гэта лекар, якая выдавала бальнічныя за грошы.
Ёй пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Суддзя — Уладзімір Фёдаравіч.
«Асаблівыя словы падзякі хачу выказаць урачу-тэрапеўту [Першамайскай участковай] бальніцы Аліне Міхайлаўне Некраш. Гэта доктар ад Бога. Аліна Міхайлаўна знаходзіць патрэбныя словы для кожнага хворага: умее падтрымаць, супакоіць, даць мудры савет. Яе мілая ўсмешка, як праменьчык сонца, сагравае пацыентаў сваім цяплом і дабром», — напісала ў «Лідскую газету» адна з наведвальніц.
Таксама нейкая Некраш Аліна Міхайлаўна ўваходзіць у Дубровенскі сельскі Савет дэпутатаў 28 склікання ў Лідскім раёне.
У бальніцы карэспандэнту Hrodna.life, які патэлефанаваў пад выглядам занепакоенага грамадзяніна, паведамілі, што лекар ужо не працуе. На пытанне аб хабары паведамілі, што гэта «не тэлефонная размова».
Мяркуючы па сацсетках Аліны Некраш, у яе трое непаўналетніх дзяцей.
Што за крымінальная справа?
Вядома, што ў жніўні 2023 года ў Лідскім раёне перадалі ў суд крымінальную справу ў дачыненні да лекара-тэрапеўта, пісала БЕЛТА.
Урач-тэрапеўт сельскай участковай бальніцы ў Лідскім раёне з лютага 2021 па ліпень 2022 атрымала ад пяці чалавек у агульнай суме 200 рублёў за выдачу лісткоў непрацаздольнасці без законных падстаў. У Лідскім раённым аддзеле Следчага камітэт распачалі справу паводле ч.1, ч. 2 арт. 430 КК. Абвінавачаная была пад падпіскай аб нявыездзе.
Чытайце таксама: «В умах осталась старая установка: государственное — значит ничье». Как и почему воруют в белорусской деревне