Сеткавае кафэ Shaw-Books адкрылі новую кропку на Кірава, 15. У меню – традыцыйна шаўрма і блінцы з 16 начыннямі.
Гэта ўжо дзевятая кропка сеткі кафэ ў Гродне. Раней на гэтым месцы быў MC Doner, а да яго – вядомая піцэрыя “Піца&Кава”.
Зараз інтэр’ер цалкам памянялі. Заказы гатуюць у фармаце адкрытай кухні. Для дзяцей абсталяваны дзіцячы куток. У афармленні выкарысталі газеты з розных краін.
У кафэ прапануюць традыцыйнае для гэтай сеткі меню – 10 відаў шаурмы, нагетсы, бульбу фры, кактэйлі, цыбульныя кольцы, сырныя палачкі, ланч-боксы, каву, гарбату і халодныя напоі.
Блінцы сталі навінкай для сеткі, якую вырашылі паспрабаваць менавіта на гэтым пункце, піша NewGrodno. Іх гатуюць з вяндлінай, салямі, з курачкай грыль, крабавымі палачкамі – усё з рознымі варыянтамі дадаткаў. Салодкія – са згушчонкам і шакаладам. Кошт – ад 5,1 да 6,5 рублёў.
Час працы – 11:00-23:00. Ёсць дастаўка. Заказ можна аформіць на сайце сеткі або па тэлефоне +375 (29) 855-22-88.
Скидку обещают, если забирать заказ самовывозом. Скидка в 5% на все меню ждет, если отметить @shawarma_grodno в Instagram. Скидка в 10% на шаурму и блины будет действовать в новой точке весь сентябрь.
Чытайце таксама: Паглядзець, як пражаць каву і пакаштаваць выпечку з печы: на Найдуса адкрылі кафэ ў амерыканскім стылі








