У Гродне ўзялі пад варту падпалкоўніка юстыцыі Юлію Колас. Яе абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК. Гродзенку 29 жніўня прызналі палітвязняволенай.
Юлія Леанідаўна Колас — начальніца аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, падпалкоўнік юстыцыі, афіцэр. Ёй 50 гадоў. У Юліі двое сыноў, адзін з іх непаўнагадовы.
Юлію затрымалі 11 жніўня 2023 года. Яна знаходзіцца ў турме № 1 Гродна.
Паводле інфармацыі ад чытачоў «Нашай Нівы», жанчына на момант затрымання ўжо выйшла на пенсію.
Цяпер у Беларусі 1496 палітвязняў, статус якіх прызнаны праваабаронцамі. У рэчаіснасці людзей, зняволеных па палітычных матывах, можа быць у некалькі разоў больш.
Чытайце таксама: «У Гродне — больш мяккія метады». Чаму ў рэгіёне паказальна затрымліваюць дырэктараў і начальнікаў