Навіны

Іменем Эміля Чачко назавуць вуліцу ў цэнтры Гродна

Безыменны праезд побач з Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне атрымае назву. Зараз ён будзе называцца праездам Эміля Чачко. Такое рашэнне прыняў гарадскі Савет дэпутатаў 30 жніўня 2023 года.

Польскае консульства ў Гродне на вуліцы Будзённага. Крыніца: by.polomap.com

Праезд размяшчаецца ў дварах паміж вуліцай Будзёнага (дамы 46 і 48) і вуліцай Ажэшкі (дамы 47 і 49). Ён вядзе да вялікага офіснага будынку з польскім консульствам, побач з праездам знаходзіцца таксама кафэ «Паланэз» і жылыя дамы.

Дэпутаты на тым жа пасяджэнні вырашылі назваць новую вуліцу ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы імём Сяргея Прытыцкага — беларускага савецкага антыпольскага дзеяча, які адзін час жыў у Гродне. Раней, у савецкія часы, завод «Гродна Азот» насіў імя Прытыцкага. Новая вуліца знаходзіцца акурат побач з заводам.

Хто такі Эміль Чачко

Эміль Чачко быў польскім вайскоўцам, служыў у 11 Мазурскім артылерыйскім палку 16 Паморскай механізаванай дывізіі імя караля Казіміра. Часткі гэтай дывізіі перакінулі на ахову мяжы з Беларуссю восенню 2021 года.

Эміль Чачко. Крыніца: BELTA

Чачко меў тады 25 гадоў. Ён уцёк на тэрыторыю Беларусі, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Прычынай стала быццам бы яго нязгода «з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжання з бежанцамі».

У сакавіку 2022 года яго знайшлі павешаным у мінскай кватэры.

У Беластоку перайменавалі вуліцу, дзе размяшчаецца беларускае консульства

Участак вуліцы Elektryczna ў Беластоку, дзе размяшчаецца Генеральнае консульства Беларусі, у 2022 годзе перайменавалі ў вуліцу Вольнай Беларусі. Але мясцовыя жыхары выступілі супраць перайменавання, падалі ў суд і выйгралі яго. Назву вуліцы вярнулі, але пляцоўку, дзе размяшчаецца консульства Беларусі, перайменавалі ў Сквер вольнай Беларусі.

Чытайце таксама: «Баялася, што расстраляюць у лесе». Як вывозілі з Беларусі затрыманых па «польскай справе»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025