Упраўленне запісаў актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) Гродзенскага гарвыканкама на Бульвары ленінскага камсамола, 44 закрыюць з 1 верасня 2023 года. Пра гэта паведаміў «Гродна Плюс».
Функцыі ЗАГСа на БЛК будуць выконваць ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна на Віленскай, 1 і ЗАГС Кастрычніцага раёна на Сакалоўскага, 24. Супрацоўнікаў ЗАГС на БЛК перавядуць на працу ў гэтыя два ЗАГСы.
Дзе зараз будуць распісваць маладажонаў
ЗАГС адміністрацыі Ленінскага раёна будзе распісваць маладажонаў у Доме Тызенгаўза. Маецца на ўвазе будынак былога гістарычнага архіва на плошчы Тызенгаўза, які рэканструявалі пад правядзенне афіцыйных сустрэч гарвыканкама. Пасведчанні аб смерці будуць выдаваць толькі ў ЗАГС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна на Сакалоўскага.
Чытайце таксама: