Ужо XII пленэр разьбяроў па дрэве прайшоў у агратурыстычным комплексе «Гарадзенскi маёнтак «Каробчыцы». Гэтым разам рэзчыкі з усёй Беларусі адлюстроўвалі ў дрэве знакамітых жыхароў Гродна мінулых стагоддзяў.
Прапануем вам праверыць сябе: ці зможаце вы пазнаць знакамітых гродзенцаў у выглядзе драўляных скульптур? Чытайце правілы гульні ніжэй і націскайце «Старт»!

Першы пленэр разьбяроў у агратурыстычным комплексе «Каробчыцы» правялі 15 гадоў таму. Заснавальнікам творчага праекта стаў шматгадовы дырэктар Гродзенскага мясакамбіната Анатоль Грышук. З яго ініцыятывы быў створаны ў 2003 годзе і сам «маёнтак «Каробчыцы».