Гродзенка Вікторыя Навіцкая, у якой замест нагі пратэз, перамагла ў конкурсе “Каралева Гродна – 2023”. Пра гэта Вікторыя расказала на сваёй старонцы ў Instagram.

“Азіраючыся на сваё жыццё назад – разумею, чаго можна дасягнуць калі верыць у сябе і свае бязмежныя магчымасці і вядома дзейнічаць”, – напісала Вікторыя ў сваім Instagram.
Што гэта за конкурс
Конкурс “Каралева Гродна” – абласны этап конкурса “Каралева Беларусі”. Яго правялі з 17 па 20 жніўня 2023 года. Яго арганізоўвае Акадэмія конкурсаў прыгажосці Беларусі. Яе дырэктарка Людміла Шынкарэнка, а заснавальніца Вольга Крыжаноўская.
Конкурс прыгажосці “Каралева Беларусі” пазіцыянуюць як першы ў свеце праект без стэратыпаў, межаў і здаровым ўспрыманнем жаночай прыгажосці і індывідуальнасці, які сцірае межы разумення жаночай прыгажосці.
У ім не падзяляюць жанчын па катэгорыях, а аб’ядноўваюць разнастайнасць прыгажосці ў адно цэлае. Мэта конкурса – даць магчымасць рэалізаваць свой творчы патэнцыял любой жанчыне, а таксама пракачаць свае асабістыя якасці. Арганізатары выступаюць за тое, каб кожная жанчына ў незалежнасці ад сямейнага статуса, кар’еры і адукацыі мне магчымасць рэалізаваць сябе праз творчасць і індывідуальнасць.
15 пераможцаў конкурса будуць удзельнічаць у Міжнародных конкурсах прыгажосці:
- Queen of the Universe
- Mrs. Universe
- Miss&Mrs. Eurasia
- Queen of the Eurasia
- Face of beauty international
- Mrs. Europe
- Photomodel of the World
- Miss Eco international
- Miss Glam of the World
- Miss Tourism
- Сусветная мадэль
- Прыгажуня зямнога шара
Колькі суперніц было ў Вікторыі
У фінале удзельнічалі 15 жанчын. У конкурсе былі тры катэгорыі, паводле якіх размеркавалі ўдзельніц:
- Princess (18 – 31 год)
- Queen (32 – 47 гадоў)
- Diamond Queen (48+)
Раней гродзенка перамагла на конкурсе ў Каліфорніі
У чэрвені 2023 года гродзенка Лана Глумакова перамагла ў фінале міжнароднага конкурсу прыгажосці Mrs Globe у Каліфорніі. На ім жанчына прадстаўляла не толькі Беларусь, але і ўсё Еўропу. У кастрычніку 2022 года Глумакову прызналі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы.
Чытайце таксама: «Мне не ўласціва віскатаць ад радасці». Што гродзенка Лана Глумакова расказала пра конкурс Mrs Globe


