Расійскія суды пачалі некалькі вытворчасцей па ісках ад гродзенскай кампаніі “Конте Спа”. “Контэ” ў Расіі абвінавачвае некалькіх ІП у «парушэнні выключнага права» на таварны знак Conte elegant.
Кампанія патрабуе пакараць вытворцаў падробак штрафамі па 50 тыс. расійскіх рублёў – прыкладна па $530, піша Office Life. У картатэках судоў знайшліся як мінімум дзве такія справы.
Звужэнне рынку ва Украіне, дзе раней доўга і паспяхова працавала даччыная структура Валянціна і Дзмітрыя Байко «Контэ Украіна», прымушае іх актывізавацца на іншым важным кірунку збыту – у Расіі, лічаць у выданні. Там беларускі бізнэс прадстаўлены пяццю дыстрыбутарскімі структурамі і адной фабрыкай «Тэкса».
Паводле вынікаў 2023 года іх агульная выручка была больш за $75 млн. У галоўнага дыстрыбутара – «Арст» – продажы павялічыліся прыкладна на 25%.
Агулам жа чысты прыбытак кампаніі братоў Байко «Контэ Спа» за першае паўгоддзе 2023 вырас у пяць разоў у параўнанні з мінулым годам. Ён склаў 115,5 млн рублёў супраць 22,4 млн рублёў за той жа перыяд 2022 года.
Чытайце таксама: У Conte з’явілася рэклама з Аляксандрай Борціч… і хутка знікла. Што адбылося?



