Навіны

«Няма звестак». Гарвыканкам адказаў на петыцыю пра помнік паўстанцам 1863 года ў Гродне

Гродзенскі гарвыканкам не мае звестак пра памятны знак паўстанцам 1863−64 гадоў, які ў ліпені знік са сцяны чыгуначнага вакзала. Такі адказ дала намесніца старшыні Зоя Кулеша на петыцыю гродзенцаў. У ёй гараджане прасілі растлумачыць, хто вырашыў дэмантаваць помнік і які яго лёс.

Што здарылася?

20 ліпеня стала вядома, што з будынка чыгуначнага вакзала ў Гродне знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго з’явілася шыльда, прысвечаная cавецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. Знак правісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтар — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Петыцыю падпісалі 72 чалавекі. У ёй прасілі растлумачыць:

  1. Па якой прычыне быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?
  2. Дзе знак знаходзіцца цяпер?
  3. Які яго лёс, дзе і калі ён будзе ўсталяваны ў выніку?
  4. Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, згодна якому рашэнню міністэрства быў дэмантаваны памятны знак паўстанцам 1863 года?

Знак мае вялікую каштоўнасць як частка турыстычных маршрутаў па Гродне, сцвярджаюць аўтары петыцыі. Тым больш, будынак чыгуначнага вакзала — адзін з самых вялікіх будынкаў Гродна, каля яго ёсць плошча і сквер, так што цалкам рэальна размясціць на прылеглай тэрыторыі абодва памятныя знакі — і ў гонар падпольшчыкаў-антыфашыстаў, у і гонар герояў-паўстанцаў.

Няма звестак — значыць, выкралі?

Падобныя адказы з гарвыканкама прыйшлі і іншым неабыякавым беларусам, якія спрабавалі даведацца лёс знака.

«Спачатку Гродзенскі гарвыканкам „не ведаў“, што памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года, які размяшчаўся на тэрыторыі чыгуначнага вакзала, з’яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва. Калі ім паказалі канкрэтны пункт, то высветлілася, што яны нічога не ведаюць ні пра знак, ні пра тое, што з ім стала. Ага. Ну тады давядзецца пісаць заяву на выкраданне твора мастацтва», — напісаў Telegram-канал «Спадчына».

Па версіі Telegram-канала Hrodna 11:27, да знікнення знака можа быць датычная праўладная актывістка Вольга Бондарава, якая вельмі крытычна ставіцца да антырасійскіх паўстанняў 18−19 стагоддзяў. Яна ўжо пахваліла Зою Куляшу за падобныя адказы.

Каб знайсці шыльду, звернуцца ў пракуратуру

«Па ўсім відаць, што ў Гародні можа знікнуць што заўгодна, напрыклад Стары замак, але гарадскія ўлады нічога не заўважаць», — пракаментаваў сітуацыю Telegram-канал Urban Hrodna.

Аўтары канала заўважаюць, што паводле заканадаўства, якое рэгулюе пытанні твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, памятны знак, прысвечаны важнай гістарычнай падзеі і размешчаны на адкрытай прасторы, акурат і з’яўляецца творам дэкаратыўна-манументальнага мастацтва.

Законная рэканструкцыя ці перанос такога твора магчымая толькі пры выкананні працэдур адмысловага палажэння. Звярнуцца ў пракуратуру з нагоды «выкрадання твора мастацтва» плануюць аўтары канала «Спадчына».

Чытайце таксама: Стала дакладна вядома, хто і калі дэмантаваў помнік паўстанцам 1863 года на чыгуначным вакзале ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025