Навіны

Інтэрнат-«палац» на Замкавай прадалі амаль за паўмільёна долараў

Былы інтэрнат Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта па вул. Замкавая, 5 прадалі з шостай спробы. Гродзенскі бізнесмен, які не захацеў апублічваць сваё імя, збіраецца адкрыць у гістарычным будынку вялікі гатэль.

Будынак прадалі на аўкцыёне 17 жніўня, піша «Вячэрні Гродна». Пачатковы кошт быў 1472 тыс. рублёў - палова ад сумы, за якую яго спадзяваліся прадаць першапачаткова. На таргі заявіўся адзін пакупнік, таму ён атрымаў нерухомасць з надбаўкай у 5% да пачатковай цаны — за 1545 тыс. рублёў ($ 484 тыс.).

Пакупнік хоча перабудаваць будынак у вялікі гасцінічны комплекс. Калі гэты план не ўдасца рэалізаваць, там з’явіцца шматфункцыянальны адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр. Па ўмовах, увесці ў эксплуатацыю будынак можна не пазней, чым праз чатыры гады пасля падпісання дамовы куплі-продажы. Участак адносіцца да зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Што гэта за будынак?

Будынак перастаў быць інтэрнатам у 2020 годзе. Выкладчыкаў гродзенскага медуніверсітэта перасялілі ў іншае месца з-за непрыдатных умоў пражывання. Упершыню яго выставілі на таргі 15 лістапада 2021 года. Тады за яго хацелі 2 896 381 рубель.

Ёсць некалькі версій, хто і калі пабудаваў будынак на Замкавай, 5. Самая папулярная — што дом з’явіўся ў першай палове ці сярэдзіне XVIII стагоддзі і быў часткай палацавага комплексу Масальскіх. Гэта прадстаўнікі старажытнага роду ВКЛ, займалі ў Гродна важныя пасады.

Апошнія дадзеныя сведчаць, што гэты дом мог наогул не ўваходзіць у комплекс Масальскіх. У пачатку XVIII стагоддзя на гэтым месцы быў палац наваградскага ваяводы Міхала Фаўстына Радзівіла, сцвярджае гісторык Мечыслаў Супрон. Гэта зафіксавана ў плане горада 1753 года. Супрон мяркуе, што палац Радзівіла згарэў падчас аднаго з пажараў, а на яго месцы новыя ўладальнікі ў канцы XVIII стагоддзя ўзвялі іншы дом.

У пачатку XIX стагоддзя ён належаў гарадской казне і здаваўся ў арэнду прыватным асобам. Пасля Першай сусветнай вайны тут праходзілі пасяджэнні Беларускага нацкамітэта. У 20-я гады размяшчаліся гандлёвыя прадстаўніцтвы, яўрэйская школа і клуб яўрэйскай інтэлігенцыі. У 1950 годзе ў будынку адкрылі гандлёва-кулінарную школу, з 1970-х гадоў ён стаў інтэрнатам медінстытута.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024