Шлагбаум на Дамініканскай, 3, усталяваны вясной 2023 года. Фота: "АвтоГродно"
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка замовіла распрацоўку праекта для шлагбаума на Дамініканскай, 3. Але адзін шлагбаум на гэтым месцы ўжо з’явіўся сёлета ў канцы красавіка. У ЖКГ кажуць, што другі там ставіць не плануюць.
Шлагбаум на Дамініканскай, 3 паставілі ў красавіку 2023 года, каб абмежаваць староннему транспарту доступ да праезду на вуліцу Савецкую, растлумачылі тады ў ДАІ. Гэта мусіла гарантаваць большую бяспеку пешаходам у гістарычнай частцы горада. Тыднем раней новы шлагбаўм усталявалі і на вуліцы Калючынскай каля кафэ «Паляна».
Заяўка на стварэнне праектнай дакументацыі па аб’екце «Добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да будынка па вул.Дамініканскай, 3 у г. Гродна, з устаноўкай аўтаматычнага шлагбаўма» на сайце дзяржзакупак з’явілася ў жніўні 2023 года. На яе распрацоўку плануюць выдаткаваць 3185,99 рублёў з гарадскога бюджэта.
Пры тым яшчэ адзін шлагбаум у гэтым месцы ставіць не збіраюцца, піша канал Urban Hrodna. Магчыма, закупка звязаная з рэканструкцыяй ці мадэрнізацыяй ужо існага шлагбаума, сказалі ў аддзеле добраўпарадкавання Гродзенскай гарадской ЖКГ. Хаця ў дакументах гаворка ідзе менавіта пра ўстаноўку абсталявання.
У заяўцы пазначана, што трэба распрацаваць праектную дакументацыю на электразабеспячэнне,
сабраць дадатковыя зыходныя дадзеныя і ўзгадніць праект. Паводле задання на праектаванне, у ім трэба ўлічыць:
Нагодай для праектавання пазначаны ліст з УВД УДАІ Гродзенскага аблвыканкама ажно ад 23 студзеня 2023 г. — амаль за тры месяцы да ўстаноўкі цяперашняга шлагбаума. Дата дазволу на праектна-вышукавыя працы і будаўніцтва ад Гродзенскага гарвыканкама — ад 10 ліпеня 2023 г. Праект трэба падрыхтаваць з 14 жніўня да 29 верасня. Будаўнічыя працы паводле дакументаў запланаваныя на верасень.
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…