Бітва памідорамі, “карнавал” і вечарына “Іўе-дэ-таматэйра” адбыліся ў Іўі 12 жніўня. Там правялі свята “Іўеўскі памідор” і Дзень горада, паведаміў “Іўеўскі край”.  

У Іўі на дзень горада кідаліся памідорамі і з’елі васьміметровы “бутэрброд”
Іўеўскі памідор – 2023. Крыніца: ivyenews.by

Выбралі Чырвоную каралеву і самы вялікі памідор

Тэатралізаванае шэсце ў карнавальных строях узначаліў Сіньёр Памідор і Памідорка на кабрыялеце. На конкурсе прыгажосці абралі Чырвоную каралеву.  Таксама адбылася бітва памідорамі, працаваў рынак таматаў і абралі самы цяжкі памідор. Ён важыў 1,8 кг. 

Стварылі “бутэрброд” даўжынёй амаль восем метраў

Арганізатары свята прыгатавалі памідорны бутэрброд даўжынёй 7,8 метраў. У 2022 годзе ён быў на 20 см карацейшы. Але насамрэч на фота бачна, што гэта быў не цэльны бутэрброд, а шмат асобных тостаў з маянэзам і памідорамі, выкладзеных у даўжыню. 

Фестываль праводзяць пяць гадоў

Фестываль “Іўеўскі памідор” праводзяць у Іўі з 2018 года. Дзяржаўныя СМІ называюць гэтую імпрэзу “брэндавым святам”. 

Чытайце таксама: «Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне