Навіны

Ездзіць на таксі стане небяспечна — дадзеныя могуць перадаць сілавікам. Як змяніўся праект закона аб перавозках

Перавозчыкі ўсталююць у салонах таксі і аўтобусаў камеры, а захоўваць відэа будуць ад 10 дзён да 12 месяцаў. Адпаведны праект указа «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў» абмеркавалі ў Міністэрстве транспарту Беларусі.

Гродзенскія таксі. Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: autogrodno.by

Навошта патрэбны камеры

Паводле праекта ўказа, перавозчыкі павінны будуць усталяваць у салонах аўтамабіляў і аўтобусаў камеры. Гэта датычыць усіх відаў нерэгулярных перавозак. Камеры патрэбны для відэафіксацыі працэсу перавозкі пасажыраў. Запісы, зробленыя падчас паездкі, трэба будзе захоўваць на рэсурсах, размешчаных у Беларусі, 10 дзён. Першапачаткова планавалася, што захоўваць відэа будуць месяц.

Дыспетчары аўтамабільных перавозак і таксі, а таксама перавозчыкі, якія самі прымаюць замовы, павінны будуць фіксаваць замовы і весці іх улік з дапамогай электронных сродкаў. На патрабаванне кантралюючых праваахоўных і іншых органаў, яны павінны будуць даваць гэтыя дадзеныя. Дадзеныя будуць захоўваць 12 месяцаў. Першапачаткова планавалася пяць гадоў.

Пасажыр, які сядае ў таксі - аўтаматычна пагаджаецца з відэаздымкай

На аўтамабілі кіроўцы павінны будуць размяшчаць налепку з папярэджаннем аб відэафіксацыі. Калі пасажыр сядзе ў транспарт, ён аўтаматычна дасць згоду на відэазапіс.

Для фізічных асобаў, якія хочуць замовіць аднаразовыя паслугі перавозкі, напрыклад, на вяселлі ці экскурсію, нічога не зменіцца. Яны змогуць заключыць дамову для перавозкі пасажыраў.

Што будзе, акрамя відэафіксацыі

Таксама створаць рэестр дыспетчараў, кіроўцаў і перавозчыкаў. У ім будзе спіс тых, хто мае права займацца перавозкамі, працаваць у таксі. Яны будуць абавязаныя ў анлайн-рэжыме даваць сілавікам і іншым дзяржаўным установам доступ да сваёй базы інфармацыі пра замовы і пасажыраў. Выкарыстоўваць для гэтага трэба будзе рэсурсы, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Замежныя дыспетчары павінны будуць таксама працаваць праз беларускія серверы і беларускія юрыдычныя асобы.

Першыя камеры пачалі ўсталёўваць два месяцы таму

Паводле інфармацыі Hrodna.life у некаторых гродзенскіх таксі ўжо камеры відэаназірання пачалі ўсталёўваць у чэрвені 2023 года. Таксісты Гродна такому новаўвядзенню былі не радыя. Маўляў, непрыемна, і праз гэта можна згубіць працу. Але некаторыя падтрымліваюць усталёўку камер — гэта павысіць бяспеку кіроўцаў.

Чытайце таксама: Таксіст з Гродна адмовіўся абслугоўваць міліцыянта. Праз год да яго прыйшлі сілавікі

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025