У Гродне на вуліцы Савецкая, 25 адкрылі бар Mama Cherry Martini Bar. Ён размяшчаецца ў суседнім памяшканні з кафэ «Поляна City» і складаецца з двух паверхаў і летняй тэрасы. У ім не будзе рускай музыкі, але будзе бясплатны ўваход на вечарыны, паведамілі ў Instagram установы.
Што можна пакаштаваць у бары
У меню бара ёсць сняданкі, закускі, салаты, дэсерты, гарачыя стравы і напоі. Напрыклад, сырнікі з фісташкавым крэмам на сняданак каштуюць 12 рублёў, сняданак шэфа — 24 рублі, авакада-тост — 17 рублёў, а круасан з ласосем — 19 рублёў.
Сярод закусак ёсць тартары, брускеты, бульба фры, а таксама мясное і сырнае плато. Цана на закускі - ад 8 да 54 рублёў. Апельсінавы фрэш або смузі каштуюць па 15 рублёў.
Сярод салатаў ва ўстанове прапануюць салат з ласосем, васьміногам або вугром. Таксама ёсць і грэцкі салат. Цэны — ад 20 да 29 рублёў.
Як працуе бар
Бар працуе:
- Панядзелак — чацвер з 12:00 да 02:00
- Пятніца — субота з 12:00 да 05:00
- Нядзеля з 12:00 да 02:00
Трапіць у бар можна праз два ўваходы
Уваход у новую ўстанову размешчаны з боку вуліцы Тэльмана. Таксама патрапіць туды можна будзе праз кафэ «Поляна City». У марціні-бары Mama Cherry можна будзе не толькі паесці і выпіць кактэйль. Там можна пакурыць кальян, а таксама паслухаць DJ-сэты.
Чытайце таксама: Паглядзець, як смажаць каву і пакаштаваць выпечку з печы: на Найдуса адкрылі кавярню ў амерыканскім стылі