Навіны

Пад Гроднам дабудавалі новы шклозавод. На праект спатрэбілася больш за $ 55 млн

Новы завод пабудавалі за два гады. Каб рэалізаваць праект, ААТ «Гродзенскі шклозавод» у 2019 годзе стаў рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест».

Новую вытворчасць Гродзенскі шклозавод запускае да свайго 100-годдзю, удакладнілі ў СЭЗ. У студзені 2023 года стала вядома, што ў рамках адладкі абсталявання і прамысловых выпрабаванняў прайшло распальванне шкловарнай печы.

На пачатку лета стала вядома, што Гродзенскі шклозавод атрымае 6 млн рублёў (больш за $ 2 млн) з інавацыйнага фонду Гродзенскага аблвыканкама на сплату крэдыту па будаўніцтве свайго новага прадпрыемства. Крэдыт выдаваў «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Навошта ў Гродне новы завод

Новы завод зможа вырабляць шырокі спектр шкляной тары малых памераў любых расфарбовак. Новаўвядзеннем для шкляной галіны стане работа вытворчых ліній у трохкропельным рэжыме і тэхналогія вырабу аблегчанай тары спосабам NNPB. Печ новай вытворчасці зможа вырабляць 220 тон шкла за суткі.

Шклозавод, які працуе ў цэнтры Гродна, ужо не мог пашырацца. Пры гэтым прадпрыемства — адно з трох найбуйнейшых у краіне ў гэтай сферы. Участак для новага будаўніцтва вылучылі ў прамысловай зоне ў Аульсе. За будаўніцтва вырашылі ўзяцца з-за прагназаванага росту попыту на шклотару ў сувязі з паступовым абмежаваннем выкарыстання ПЭТ-бутэлек. Таксама аргументам была высокая доля імпарту ў сегменце тары з бясколернага шкла.

Вытворчасць пачалі будаваць вясной 2021 года. Генпадрадчыкам выступіў ААТ «Гроднапрамбуд». Работы збіраліся завяршыць да кастрычніка 2022 года. У жніўні 2022 года будоўля перажыла пажар. Яго тушылі пяць цыстэрнаў МНС. У канцы 2022 года тэрмін будаўніцтва новага завода працягнулі да 30 чэрвеня 2023 года ўключна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025