Фота: Міністэрства абароны
Камандна-штабное вучэнне з 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай пачынаецца 7 жніўня. Яно пройдзе на палігоне Гожскі і на ўчастках мясцовасці ў Гродзенскай вобласці.
Падчас вучэння збіраюцца адпрацаваць пытанні кіравання падраздзяленнямі ў час вядзення баявых дзеянняў.
Пры падрыхтоўцы да яго актыўна выкарыстоўвалі досвед вайны ва Украіне, удакладнілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. Беларускае ведамства ўсё яшчэ называе вайну ў суседняй краіне «спецыяльнай вайсковай аперацыяй».
Названы досвед уключае:
Таксама падчас навучальна-баявых дзеянняў адпрацуюць тактычную медыцыну, у тым ліку эвакуацыі ўмоўна параненых.
Пра тое, што байцы ваеннага фаравання (прыватнай вайсковай кампаніі) «Вагнер» з Расіі будуць «перадаваць баявы досвед брыгадам, якія сканцэнтраваны ў Брэсце і Гродне», 1 жніўня казаў Лукашэнка. «Яны цалкам бясплатна (хоць і найміты, за грошы ўсюды і ваявалі, і працавалі) дапамагаюць нам, перадаюць досвед», — сцвярджаў ён.
«Вагнераўцаў» у Беларусь, згодна з афіцыйнай версіяй, запрасіў Лукашэнка пасля няўдалага мецяжу Яўгена Прыгожына ў Расіі 23 чэрвеня. Ён узгадніў гэта з Пуціным. Паводле звестак канала «Беларускі Гаюн» на 1 жніўня ў Беларусь прыбылі 14 калон ваеннага фарміравання. У Беларусі знаходзяцца каля сямі тысяч наймітаў, піша звязаны з «ПВК Вагнера» тэлеграм-канал GREY ZONE. Асноўны лагер знаходзіцца пад Асіповічамі. 20 ліпеня Мінабароны паведамляла пра сумесныя трэніроўкі падраздзяленняў сілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сілаў Беларусі і байцоў ПВК «Вагнер» на палігоне «Брэсцкі» недалёка ад польскай і ўкраінскай межаў.
4 жніўня стала вядома аб тым, што Літва збіраецца закрыць два пункты пропуска на мяжы з Беларуссю — для мінімізацыі пагроз. Аб знаходжанні сотні «вагнераўцаў» паблізу Гродна і Сувалкскага калідора раней паведамлялі ўкраінскія крыніцы. Для прыкрыцця яны нібыта атрымліваюць форму беларускіх памежнікаў і пад выглядам супрацоўнікаў памежкамітэта будуць суправаджаць бежанцаў у спробах перасекчы мяжу.
Польшча разглядае варыянт поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю, паведаміла CNN 4 жніўня са спасылкай на намесніка міністра замежных справаў Польшчы Паўла Яблонскага. Ён сказаў, што байцы ПВК «Вагнера» ўжо спрабавалі трапіць на польскую тэрыторыю з Беларусі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…