Навіны

Бар PODVAL адкрыўся ў новым месцы: дзе яго зараз шукаць

Гродзенскі бар PODVAL пачаў працаваць на новым месцы. Зараз ён размяшчаецца на Вялікай Траецкай, 37, паведамілі на старонцы ўстановы ў Instagram.

У бары PODVAL на вуліцы Маставой, 31. Ілюстрацыйнае фота

На новым месцы бар пачаў працаваць 3 жніўня. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме. «Спрабуем. Тэсціруем. Эксперыментуем. Балбочам», — напісалі ў сторыз на старонцы Instagram бара.

Што гэта за бар і дзе ён быў раней

Раней бар PODVAL размяшчаўся ў дворыку на Маставой, 31. Там выступалі мясцовыя і прыезджыя дыджэі, адбываліся канцэрты беларускіх гуртоў і выканаўцаў. Напрыклад, там выступали гродзенскія музыкі Яўген Кучмэйна з праектам .K і Opus Magnum, спявачка Iva Sativa і гродзенскі трыб’ют-гурт Rammstein — PTBS band.

Чытайце таксама: Rammstein і коцікі. Два браты, два айцішнікі і чыгуначнік адыграюць у Гродне трыб’ют улюбёнага гурта

У траўні 2022 года стала вядома, што бар PODVAL прадаюць у сувязі з пераездам. Ён дапрацаваў да канца лета, пасля чага закрыўся. Месца, куды пераехаў бар, гэта яшчэ адзін папулярны тусовачны дворык Гродна. У ім знаходзіцца некалькі ўстановаў рознага фармату, рэгулярна адбываюцца бясплатныя канцэрты на вольным паветры.

На старым месцы змяніліся правілы

У жніўні 2022 года ў папулярным сярод гродзенцаў дворыку на Маставой, 31, дзе размяшчаюцца многія бары і кавярні, забаранілі спажваць алкаголь пасля 23:00. Так вырашыла адміністрацыя будынка. Тады за гэтым сачылі ахоўнікі, якія маглі выклікаць міліцыю. У выніку многія ўласнікі ўстановаў скардзіліся на адток кліентаў. Забароны дамагліся жыхары суседніх дамоў, якім перашкаджаў шум з Маставой, 31.

Чытайце таксама: Кліенты сыходзяць, бары губляць прыбытак, дамовіцца немагчыма. Што адбываецца на Маставой, дзе пасля 23:00 не працуюць летнія пляцоўкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025