Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне можна змяніць адрас. Безыменнаму праезду ад Будзёнага да Ажэшкі плануюць даць назву. На грамадскае абмеркаванне пытанне вынес Гродзенскі гарвыканкам.

Што гэта за праезд
Маецца на ўвазе кавалак дарогі ўздоўж берага Гараднічанкі паміж будынкамі на вуліцы Будзёнага № 46 і № 48 да вуліцы Ажэшкі № 47 і № 49. Па гэтых адрасах размяшчаецца вялікі офісны будынак з польскім консульствам, кафэ «Паланэз», а таксама жылыя дамы.
У Беластоку перайменавалі вуліцу, дзе размяшчаецца беларускае консульства
Участак вуліцы Elektryczna ў Беластоку, дзе размяшчаецца Генеральнае консульства Беларусі, у 2022 годзе перайменавалі ў вуліцу Вольнай Беларусі. Але мясцовыя жыхары выступілі супраць перайменавання, падалі ў суд і выйгралі яго. Назву вуліцы вярнулі, але пляцоўку, дзе размяшчаецца консульства Беларусі, перайменавалі ў Сквер вольнай Беларусі.
Чытайце таксама:«Баялася, што расстраляюць у лесе». Як вывозілі з Беларусі затрыманых па «польскай справе»