У Гродне прадаюць маёмасць збанкрутавалага «Трэста «Гроднагарбуд». Сярод лотаў - чыгуначны пад’язны пуць № 103. Участак чыгункі знаходзіцца ў Гродне на зав. Перамогі, 12.
Агульная плошча чыгункі - 180,9 м. Гэта спецыялізаванае збудаванне чыгуначнага транспарту. З ім прадаюцца два ўчасткі па 0, 5 га — для абслугоўвання. На адным з іх ёсць пляцоўка для захоўвання друзу.
Таксама ў лот ўваходзіць шэсць тармазных чаравікоў. Гэта прыстасаванне для абмежавання хуткасці і поўнага тармажэння складу вагонаў і лакаматыва.
Пачатковы кошт — 91 459 рублёў. Заяўкі можна падаць да 25 жніўня. Аўкцыён пройдзе 28 жніўня. Прадае аб’ект «Белбанкратаўкцыён».
Пакуль на аўкцыён ніхто не зарэгістраваўся.