Перапланаваную савецкую кватэру з новым рамонтам у крокавай даступнасці да гістарычнага цэнтра прадаюць у Гродне. Яе фішка — утульны кухонны куток смарагдавага колеру.

Кватэра кампактная — усяго 44 кв.м. Першапачаткова яна была трохпакаёвай, але ўладальнікі правялі ўзаконеную перапланіроўку. Цяпер у кватэры два пакоі, а кухня аб’яднана з гасцёўняй. Падчас рамонту залілі сцяжку, замянілі ўсю электрыку і сантэхніку, усталявалі новыя лічыльнікі і газавую калонку з сігналізатарам бяспекі.

На кухні ўстаноўлена імпартная тэхніка: варачная панэль, духавая шафа, посудамыйная машына, выцяжка, убудаваны халадзільнік. На падлозе ва ўсёй кватэры выкладзены ламінат. Падваконнікі і стальніца на кухні выкананы з масіва дуба. З масіва зроблены і ложкі з артапедычнымі матрацамі ў спальных пакоях.

Сумешчаны санвузел абліцаваны пліткай, усталявана прасторная душавая кабіна, пральная машына LG.

Перапланаваная кватэра знаходзіцца на трэцім паверсе цаглянага пяціпавярховіка 1962 года па вул. Горкага. Побач стадыён «Нёман», Грандзіцкі рынак, медуніверсітэт, кінатэатр «Космас». Да гістарычнага цэнтра — 15−20 хвілін пешшу.

Прадаўцы сцвярджаюць, што суседзі ў доме — спакойныя і добразычлівыя.

Цана кватэры — $ 59 900.

Глядзіце таксама: У Гродне можна купіць двушку з яркімі акцэнтамі і вялікім ванным пакоем