У Гродне пабудуюць новы мікрараён і назавуць яго “Залаты”. Ён з’явіцца ў раёне вуліц Вясенняй і Каліноўскага. Ідэю раёна прэзентавалі некалькі гадоў таму, але тады ён называўся “Вясенні”.
Забудова раёна будзе рознаўзроўневай – ад 4 да 14 паверхаў. У цэнтры раёна плануюцца тры высоткі на 19 паверхаў кожны. Яны нібыта “сфарміруюць горадабудаўнічы сілуэт, увязаны з існуючай шматпавярховай жылой забудовай і гістарычным абліччам цэнтра горада”, піша пра новы раён ТРК “Гродна”. Як 19-павярхоўкі будуць увязаны з 2-3-павярховым гістарычным цэнтрам – не тлумачыцца. Ад новага раёна да Каложскай царквы – усяго каля 1 км.

У “Залатым” рэалізуюць канцэпцыю “двор без машын”: паркоўкі для аўто будуць размешчаны па перыметры, а не ў дварах дамоў. Таксама пабудуюць кампактныя дзіцячы садок і школу.
Усяго ў новым раёне будзе 2475 кватэр. Для будаўніцтва “Залатога” знясуць 79 прыватных дамоў.
Чытайце падрабязней: Якім будзе новы мікрараён на 6000 жыхароў



