Юрый Аляксей. Крыніца: grodnonews.by
Генеральнага дырэктара «Гроднааблкінавідэапраката» Юрыя Аляксея прызначылі генеральным дырэктарам студыі «Беларусьфільм», паведаміла БелТА.
Юрый Аляксей — гродзенскі БРСМавец, чыноўнік, ідэолаг, сенатар. Скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці юрыст, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміст-менеджар, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).
Працаваў:
З 2012 года быў генеральным дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат». З 2012 па 2016 года быў членам Савета Рэспублікі.
У 2017 годзе Юрый Аляксей падаваў у суд на гродзенскі блог s13.ru. Тады ўладальніка блога Сяргея Чабоцьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь за выявы алкаголю ў дзвюх публікацыях на сайце. Парадаксальнасць сітуацыі была ў тым, што ініцыятара скаргі - «Гроднааблкінавідэапракат» — у лютым 2017 года таксама аштрафавалі па гэтым артыкуле.
У снежні 2017 года «Гроднааблкінавідэапракат» прайграў суд з Hrodna.life і студэнткай-практыканткай, якая ў аўтарскай калонцы на Hrodna.life раскрытыкавала рэпертуар гарадскіх кінатэатраў.
Чытайце таксама: Гродненский «Киновидеопрокат» проиграл суд с Hrodna.life и студенткой, раскритиковавшей городские кинотеатры
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…