Навіны

Бондарава хоча сцерці памяць пра Каліноўскага і Касцюшку і ваюе з «Еўраоптам»

Праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава прымусіла гродзенскія ўлады прыбраць са спісу знакавых для горада персон нацыянальных герояў Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшку. У сваіх пастах яна здзекуецца з працаўнікоў культуры. Адначасова Бондарава абвесціла вайну «Еўраопту»: у рэкламе бонсцікаў знайшла прапаганду ЛГБТ, а саліста гурта «Дразды», які таксама задзейнічаны ў рэкламе сеткі,
палічыла «змагарам-дзяржпераваротчыкам».

Бондарава супраць герояў: Каліноўскі - «тэрарыст», Касцюшка — «барцун супраць Расіі»

Вольга Бондарава напісала ў сябе ў канале, што 10 ліпеня яна звярталася ў Гродзенскі гарвыканкам з просьбай прыбраць са спісу знакавых для Гродна людзей у Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Гродна беларускага героя Кастуся Каліноўскага. Актывістка называе яго «польскім тэрарыстам» і «мярзотным масавым забойцам праваслаўнага насельніцтва Беларусі».

Пры гэтым культуру яна называе выключна «культуркай»: піша пра «чарадзейны пендэль пад зад адказным за культурку асобам», «аддзел культуркі ГрГВК».

Згадка пра Каліноўскага з сайта бібліятэчнай сістэмы сапраўды знікла. Падзякаваўшы ўладзе за аператыўнасць, Бондарава настроілася на Тадэвуша Касцюшку. Яго яна назвала «змагаром за Польшчу супраць Расіі». У канцы гнеўнага паста яна дадала: «Суверэнітэт не бывае напалову. Культурны ў т.л.». Пра суверэнітэт ад якой менавіта краіны яна піша, аўтарка не ўдакладніла. Пост быў напісаны ў пятніцу, 21 ліпеня, удзень. На гэты момант — панядзелак, 24 ліпеня — са спісу манументальнай памяці Гродна знік і Касцюшка. Са згадкамі пра нацыянальнага героя Касцюшку ў Гродне Бондарава змагалася і раней.

Бондарава таксама заявіла, што прасіла гарадскія ўлады прыбраць з вакзала і 30-гадовы памятны знак паўстанцам 1863 года. Знак сапраўды знік з тэрыторыі гродзенскага чыгуначнага вакзала. Але, мяркуючы па тым, што яго адразу замянілі на памятную шыльду савецкім партызанам, рашэнне пра гэта было прынята нашмат раней.

Памяць аб нацыянальным герое Тадэвушы Касцюшку ў Гродне ўшанавана ў кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя. Там ёсць таблічка з надпісам па-польску 1917 года, усталяваная да сотай гадавіны з дня яго смерці. Яшчэ адна усталяваная ў 2017 годзе злева ад галоўнага алтара касцёла. Яна зроблена з адмысловага шкла і мае надпісы на беларускай, польскай і англійскай мовах: «1817—2017. Тадэвушу Касцюшку — удзячныя нашчадкі».

Чытайце таксама:

Бондарава супраць «Еўраопта»

Бондарава таксама склала калектыўны зварот да адміністрацыі «Еўраопту» ад асобы «грамадзян Беларусі, якія вызнаюць традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці».

Яе абурыла рэклама бонсцікаў і тавараў для школы з «персанажам пад псеўданімам Дзім Дзімыч, які займаецца прапагандай ЛГБТ» і рэклама з удзелам «змагара-дзяржпераваротчыка В. Карпанава».

Дзім Дзімыч — беларускі блогер. У яго Tik Tok — амаль 2 млн падпісчыкаў, на YouTube-канале — 4,5 млн. Яго аўдыторыя — пераважна школьнікі-падлеткі. Прапаганду ЛГБТ Бондарава знайшла ў яго роліках, дзе ён апрануты ў адзенне ружовага колеру, а таксама ў яго жартоўных фота ў сукенцы. Пры гэтым згаданы блогер выступае на праўладных канцэртах і хваліць БРСМ.

«Вычварэнец — гэта заўсёды змагар, бо выступае супраць дзяржавы, зацікаўленай у традыцыйных сем’ях», — піша Бондарава ў калектыўным звароце. Яна прыходзіць да высновы, што такім спосабам «Еўраопт» «загадзя, да выбараў 2025 г., ужо заняўся падрыхтоўкай пратэстнага электарату».

Віталь Карпанаў - вакаліст гурта «Дразды» — рэкламуе дадатак «Е-плюс». Ён таксама выступае на праўладных канцэртах і публічна хваліць Лукашенку. Бондарава абвінавачвае яго ў тым, што ён у 2020 годзе «выступаў з падтрымкай дзяржпераваротчыкаў, пародыямі на Лукашэнку і дагэтуль не раскаяўся публічна».

Рэклама «Еўраопта» з Віталём Карпанавым. Крыніца: Telegram-канал «Бондарава. БЕЗ КУПЮР»

Актывістка накіравала скаргу міністру ўнутраных справаў Івану Кубракову, у Міністэрства адукацыі і ў МАРГ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024