Фота ілюстрацыйнае: pixabay.com
Зняць з рахунку наяўныя эўра ў Беларусі можа стаць праблемай. У бальшыні беларускіх банкаў прадаюць толькі купюры, якія здаюць іншыя кліенты. У некаторых банках можна замовіць буйную суму загадзя. Праблем з валютай няма толькі ў двух з банкаў, куды звярталася «Люстэрка».
«МТБанк»
Праблем з валютай не было. За суткі ў касе «МТБанка» можна зняць да 5000 еўра з карты ў еўра. Вялікія сумы трэба заказваць. Замову выканаюць на пяты працоўны дзень па карце, распавялі ў банку. Пры куплі менш за 5000 еўра можна абысціся без папярэдняй замовы.
«Тэхнабанк»
Прадаюць толькі еўра з абароту — валюту, якую здаюць іншыя кліенты. Папярэдне замовіць нельга. Вялікія сумы можна купіць у галоўным аддзяленні ў Мінску (Крапоткіна, 44).
«Белінвестбанк»
Наяўнасць валюты можна высветліць толькі пры асабістым звароце ў аддзяленне банка. Папярэдне замовіць нельга. Пры куплі валюты могуць запатрабаваць пашпарт.
«Беларусбанк»
Наяўнасць еўра для куплі раяць удакладняць у аддзяленнях банка. Замовіць грошы загадзя нельга.
«Белаграпрамбанк»
Рэкамендуюць звяртацца непасрэдна ў касы і там высветляць, ці ёсць у наяўнасці еўра.
«Белгазпрамбанк»
Рэкамендуюць звяртацца непасрэдна ў касы, каб даведацца, ці ёсць у наяўнасці патрэбная валюта.
«Альфа-Банк (Беларусь)»
У абменніках еўра ёсць у наяўнасці. Пры зняцці ад 1000 еўра раяць замовіць суму загадзя.
Праблемы з валютай еўра звязаны з санкцыямі супраць Беларусі, уведзенымі ў сакавіку 2022 года. З-за падтрымкі ўладамі нашай краіны расейскай агрэсіі ва Украіне Еўразвяз забараніў перадаваць Беларусі еўра. Такая ж забарона была ўведзена і ў дачыненні да Расіі.
Таксама ў сакавіку 2022 Літва абмежавала суму наяўных грошай у еўра, якую можна правозіць праз мяжу ў Беларусь і Расію. Зараз вывезці з сабой можна максімум € 60. Забарона на перавозку банкнот еўра фізічнымі асобамі, якія накіроўваюцца ў Беларусь або Расію, не прымяняецца толькі ў тым выпадку, калі гэта неабходна для асабістага выкарыстання ім або іх бліжэйшым сваякам, якія вандруюць з імі, удакладніла пазней літоўская мытня.
Праблемы з валютай выявіліся не адразу. У лістападзе 2022 года курс еўра пачаў расці, пасля трымаўся на стабільным узроўні. Ізноў расці ён пачаў летам 2023 — пасля мецяжу ў Расіі Яўгена Прыгожына і ПВК «Вагнер». Тады ж пачаў падаць расійскі рубель.
У чэрвені 2023 у Беларусі сталі заўважаць у звароце падробленыя банкноты ў 500 еўра.
Чытайце таксама: Якую валюту зараз прасцей абмяняць: новыя правілы беларускіх банкаў
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…