Навіны

Актывістка з Гродна памерла ў шпіталі пасля пасяджэння на справе Мажэйкі і Юргілевіч

Гродзенскую актывістку Святлану Рынкевіч пасля паседжання па справе палітзняволеных 20 ліпеня забрала хуткая дапамога. Ноччу Святлана памерла ў шпіталі. Аб гэтым паведаміла жонка Паўла Мажэйка Ірына Чарняўка.

Каля 16.00 суддзя зрабіў працэс Паўла і Юліі закрытым. Сям’я і сябры мусілі выйсці і чакаць заканчэння паседжання у двары перад судом. Святлане Рынкевіч раптам зрабілася кепска, яна асела на зямлю. Хуткая забірала яе непрытомнай. Вядома, што ў шпіталі яна ўпала ў кому і ўночы памерла.

«Гэта тыя маленькія нябачныя героі, якія падыходзяць, каб усміхнуцца чалавеку ў клетцы — і для многіх палітвязняў гэта адзіная ўсмешка, якую яны бачаць у судовай залі. Каб абняць маці, паціснуць руку бацьку, усе запомніць і пераказаць. Людзі-сэрцы…», — напісала Ірына.

Святлана Рынкевіч сама прайшла праз затрыманні і страціла працу, бо ўдзельнічала ў маршах у 2020-м годзе.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025