Гродзенскую актывістку Святлану Рынкевіч пасля паседжання па справе палітзняволеных 20 ліпеня забрала хуткая дапамога. Ноччу Святлана памерла ў шпіталі. Аб гэтым паведаміла жонка Паўла Мажэйка Ірына Чарняўка.
Каля 16.00 суддзя зрабіў працэс Паўла і Юліі закрытым. Сям’я і сябры мусілі выйсці і чакаць заканчэння паседжання у двары перад судом. Святлане Рынкевіч раптам зрабілася кепска, яна асела на зямлю. Хуткая забірала яе непрытомнай. Вядома, што ў шпіталі яна ўпала ў кому і ўночы памерла.
«Гэта тыя маленькія нябачныя героі, якія падыходзяць, каб усміхнуцца чалавеку ў клетцы — і для многіх палітвязняў гэта адзіная ўсмешка, якую яны бачаць у судовай залі. Каб абняць маці, паціснуць руку бацьку, усе запомніць і пераказаць. Людзі-сэрцы…», — напісала Ірына.
Святлана Рынкевіч сама прайшла праз затрыманні і страціла працу, бо ўдзельнічала ў маршах у 2020-м годзе.
Чытайце таксама:
- Стала вядома, у чым абвінавачваюць Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч
- Прызначылі паседжанне па справе Паўла Мажэйкі. Яго будзе судзіць суддзя, якому ў заплечнік падклалі экскрыменты
- У Гродне пачнуць судзіць затрыманую адвакатку Юлію Юргілевіч
- Мажэйка і Юргілевіч не прызналі віну. Суд гадзіну глядзеў любімы серыял маці фігуранткі