У судах Гродзенскай вобласці 21 ліпеня пройдзе як мінімум сем працэсаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Людзей судзяць паводле арт.19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».
Каго судзяць:
- Байгот Пётр Пятровіч – суд Ленінскага раёна Гродна,
- Карніенка Надзея Сяргееўна – суд Ленінскага раёна Гродна,
- Нядбайлік Віктар Віктаравіч – суд Ленінскага раёна Гродна,
- Савіцкі Васіль Сяргеевіч – суд Ленінскага раёна Гродна,
- Мажарова Таццяна Аляксандраўна – суд Ленінскага раёна Гродна,
- Русіловіч Яўген Дзмітрыевіч – суд Воранаўскага раёна,
- Жыдовіч Сяргей Уладзіміравіч – суд Воранаўскага раёна.
З раскладу судоў відаць, што на некаторыя працэсы адводзяць па 10-20 хвілін.
Вядома пра прыкладна дзесяць затрыманняў у вобласці за апошні месяц за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Репост і падпіскі становяцца падставай звярнуць увагу на чалавека, прааналізаваць яго фота і каментары і ў выніку могуць прывесці да ўзбуджэння крымінальнай справы.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост


