Навіны

За хабар пачалі судзіць старшыню сельвыканкама — прычынай сталі дрэвы на могілках

У судзе Навагрудскага раёна 18 ліпеня за хабар пачалі судзіць Жых Ганну Мікалаеўну. Верагодна, гэта старшыня Данілавіцкага сельвыканкама. Раней аб затрыманні старшыні адчыталася пракуратура.

Справу паводле арт. 430 ч. 3 КК «Атрыманне хабару» вядзе суддзя Ларыса Самасюк. Абвінавачанай пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Крымінальную справу распачала пракуратура Дзятлаўскага раёна. Паводле версіі сілавікоў, у жніўні-верасні 2022 года абвінавачаная атрымала ад індывідуальнага прадпрымальніка $ 1000. Яна паспрыяла заключэнню дагавораў на аказанне паслуг паміж ІП і Данілаўскім сельскім выканкамам па выдаленні дрэў на тэрыторыі могілак.

UPD 19 верасня. Ганну Жых асудзілі ў судзе Наваградскага раёна паводле ч. 3 арт. 430 КК на 5 гадоў 3 месяцы калоніі. Таксама яна заплаціць штраф у 300 базавых велічынь (11,1 тыс. рублёў). Пяць гадоў яна не мае права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. «Злачынныя» грошы звернуць у даход дзяржавы. Абвінавачаная падала апеляцыю на прысуд.

Чытайце таксама: $ 6000. За хабар затрыманы галоўны тэхнолаг прадпрыемства

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024